* * *

Ці ўбачыш ты калі, натоўп,
які не стаў яшчэ народам,
прамень іскрыстае Свабоды?
Ці блісне ён праз тло гадоў?

Прамень той выблісне ўгары
І сон развее, і туманы…
Ды боль старых, нягойных ранаў,
Рубцы насілля, горкіх крыўд,

Распуста, гвалт і пустата,
Што засціць розум, сэрцам ные,–
Хто ўсё загоіць, хто прыкрые?..
Ты, рыза чыстая Хрыста…

1857/1999