ПАЛЕСКІ САНЕТ

Пранізаны праменнымі нітамі
Стамлёны лес сярод мядовых рос.
І малако настоеных бяроз
Адзвоньвае музычнымі радкамі.

А пры дарозе прыпыніўся камень
І слухае мелодыю калёс...
Страляе гулка дзяцел з-пад нябёс,
І зоркі дуб намацвае рукамі.

Якія гукі, што за галасы
Запоўнілі да краю чашу гаю
Сярод ціхмянай сонечнай красы!

О непаўторны мой палескі краю,
Ў лагоднасць зачарованы тваю,
Нібы нектар, я цішу прагна п‘ю.