Жыццёвае Веры Прадзiва

***
Рамонка белага ўскалых
няхай наш лёс навек асвеціць!
Як здорава, што мы ўдваіх
знайшлі сябе на гэтым свеце!



ТВАЁ IМЯ

Нясмела на світанні першы промень
у ліст мядзяны ценькнуу вастрыём,
і мне пачулася ў чароўным тонкім звоне -
імя тваё.

Шчыруе ранак, зухаваты, босы,
за песняй песню разам з салаўём
і сыпле ў травы звонкія і росы -
імя тваё.

Спакой павольнаю хадою крочыць
у сон прыцішаных бярозавых гаёў…
і ў гэтай водарнай здаровай ночы -
імя тваё.


ТАБЕ

За далёкімі шляхамі, за дарогамі,
за чаканнем , светлым сумам і трывогамі
Будзеш для мяне заўжды жаданая
Ты – маё жыццё,
мая каханая.


ЛЕТА

Мякка сцеле луг шырокі
нам у ногі травы, кветкі...
Рэчка - раптам!
Мы і лодка.
У вачах тваіх аблокі
расцвілі святлом прыветным.

Хвалі рэчкі з берагамі
перашэптвацца ціха.
А над лодкаю, над намі
белым ветразем кругамі
ў вышыні плыве бусліха.


ВЯСНОВАЕ

Нібы старонкі добрай кнігі
гартаю дні сакавіка.
Тут завірухі і адлігі,
і апантанасць жаўрука.

Душа тут рвецца паланянкай
і прагна п'е кахання хмель.
Тут пад руку сваю Вяснянку
вядзе лясною сцежкай Лель.

О пачуццё! Імкліва, плынна
кіруй мяне да тых высноў,
дзе паміраю штохвілінна
і нараджаюся ізноў!



ГАЛАСЫ ЗАКАХАНЫХ

Вечаровай часiнай, бывала,
ты дахаты iдзеш памалу
i пачуеш неспадзявана:
цiхiм шэптам гучаць ля паркана
галасы закаханых.

Сам сабе

ўсмiхнешся задумна,
не то радасна, не то сумна,
хоць звiняць так замiлавана
i даюцца не для абраных
галасы закаханых -

усё ж зайздросна парой бывае,
быццам нечага не хапае.
Хай адкрыюць той свет непазнаны,
дзе шляхi нашы скрыжаваны,
галасы закаханых.

Хай уселяць у серца бомы,
для душы хай сыграюць знаёмы
той напе
ў, што з кахання сатканы,
што з расiнак iскрыстых сабраны, -
галасы закаханых.

Я хачу, я так моцна жадаю:
няхай кожны з вас пакахае
i парою, такой палымянай,
загавораць усхвалявана
галасы закаханых.

Сёння я сярод вас як ро
ўны
ў свет кахання iду чароўны...
Дык няхай жа не
ўтаймавана
з веку
ў век гучаць несцiхана
галасы закаханых!


СОНЕЧНАЕ

Стаiш саломiнкаю,
дзiчкай-яблынькай.
Калiнай ломкаю
мяне прывабiла.

Не вусны: спелыя -
хоць пi! - чарэшнiны.
Уся анямелая,
мая ты грэшнiца.

Грудзей акрайчыкам
свяцiуся месячык.
...Салоука ранiчкай
пачуу рып веснiчак.