ДОТЫК

Што асаблівага ў тым,
што зоркі
сёння не свецяць зусім?
Што асаблівага ў тым,
што горка
мне, калі ты з другім?

Што асаблівага?

Проста
чорныя хмары ўгары.
Проста
няма той зоркі,
якая для нас гарыць.