Так раскінуліся жыты!
Быццам мара!
Няма канца-краю!
На сцяжынцы адной я і ты...
У вачах тваіх дзень дагарае.
Толькі слова скажы мне.
Пакінь
хоць маленькую кроплю надзеі!
Нестрыманая плынь ракі...
Як прысуд - гады праляцелі.
Як раскінуліся жыты...
Свет хмялее ад дрогкага пылу.
Толькі ты...
Адкажы:
дзе ты?
Сонца знікла за небасхілам.