* * *

Раскалолася ціша - тах!! -
толькі рэхам ноч адгукнулася.
Трапятнулася ты, з ціхім - ах!
да мяне сама прыхінулася.

Шумна хмары лілі свой запас,
наваколле грымела, гойдалася.
Я ўсім сэрцам жадаў, каб для нас,
навальніца тады не канчалася.