* * *

– Дзень добры Вам! –
мае сказалі вочы…
Ды ў ледзь прыкметным
руху галавы
душою неспакойнай я ўлавіў,
што нерашучасць дня
і смеласць ночы
мне даравалі Вы.