* * *

Шэрым ценем насунуўся вечар
і наблізіў нашу сустрэчу.
І мы зноўку, як тыя здані,
дзесьці будзем хадзіць да рання,
і за вёскай, на лузе росным,
зноў сустрэнем усходу россып.