* * *

Добры дзень!
Я сустрэчы гэтай чакаў.
Так чакаў...
Не адказваеш ты.
Колькі я на свой лёс наракаў!
Вынес колькі з-за дабраты...

Я заўсёды дабра хацеў,
недарэчнасць даказваў трывог.
Толькі ўсё ж я чагосьці не меў,
што цябе затрымаць не змог.