* * *

Размыты ценi прыдарожных дрэў,
І павуціннем у сутонні - голле.
Бывай той дзень, якога не сустрэў,
Як не спазнаў ні радасці, ні болю.

Размыты цені...
                        І тых дрэў няма.
І лёг на сэрцы успамінаў прысак.
Гарыць той дзень - не патушыць.
                                          Дарма...
На вуснах стыне гаркаваты прысмак.