Гэтай казкі не зберагчы мне.
Думка толькі адна гняце:
Золак весніцы ці адчыніць,
Ці адбудзецца новы дзень...
Прымарудзіў,
дзе можна прыспешыць,
Не паверыў, дзе –
душу разнасцеж!
І не тое, што трэба –
першае,
І не тое з намі, што –
НАША.