ПОЛЕ

Чаканне – хмарай
яму здалося,
маланкай – мара,
з якой было ўсё.
Але – намарна:
не пралілося
ані дажджынкі
над
     хлебным
                   полем.
......................
А неба... неба...
Яно пякло ўсё.