* * *

Вёска родная, чым страчаеш
ты свайго жыхара маладога?
Лісця золатам высцілаеш –
бачу – ты для яго дарогу.

Шчырасць сонечнага ўзыходу,
жураўлёў калодзежных перабранку,
дорыш свежасць мне і прахалоду
вераснёвага ранку.

Мой далёкі вясковы ранак...
Сонца жмурыцца зухавата...
Зараз выйдзе матуля на ганак
і ласкава запросіць у хату.