ВАНДРОЎНАЕ

Я сцяжынкай кожнаю
роднай Беларусі
жнівеньскімі пожнямі
басанож прайдуся,

дакрануся вуснамі
да зары пунцовае,
захмялею з густага
паху верасовага

і пад тымі ліўнямі,
што сплываюць стомай,
смагу наталю маю,
як прыйду дадому.