СЛОВА Ў ДАРОГУ

Застолле застоллю розніца.
А гэта – сустрэча сяброў.
Ад чаркі ніхто не бароніцца –
хай вып‘е і будзе здароў.

Па крузе па новым пройдземся.
Па поўніцы, брат, налівай!
За чаркай у гэтай прыгодзе ўсё,
што добрае, прыгадай.

І нават калі не будзе ўжо
ні поціску рук, ні вачэй –
са сцежкі сяброўскай не зблудзіш ты,
успомніш – і пойдзеш ямчэй.