Што зрабіць, калі я невясёлы:
Несуладна нейк на душы.
Нібы хтосьці агеньчык кволы
не памоцніў, а затушыў.
І адзін я на восеньскай стыні
замярзаю – пагас агонь...
Не! Вугольчыкі йшчэ не астылі,
аднавіць, можа, ўдасца яго.
Намаганне за намаганнем...
Распаліць бы нанова мне,
аднавіць бы дзівоснае ззянне,
хай насуперак восені мкне.
Ажывіць памажы мне, вецер,
я аддам свайго сэрца святло,
я аддам яму ўсё на свеце,
толькі...
толькі б
ЦЯПЛО
ажыло!