* * *

Недзе за гаем бярозавым,
там, лугавы дзе абшар,
сонца расою марознаю
мые усмешлівы твар.

Вось ужо вочы агністыя
скінулі чырвань, як цень...
Сонца, да звонкага чыстае,
кажа зямлі:
                 – Добры дзень
!