* * *

Трэба нам думаць многа
не пра сябе – пра другіх,
каб не вісела трывога
над шчасцем людзей дарагіх.

Трэба спакой жыццёвы
кожнай жывой істоце,
як людзям патрэбна мова,
як птушкам – крылы ў палёце.