ПЫТАННЕ

Час, як сівы дзядок
пад тумановай накідкаю,
жыццё скруціў у клубок
суроваю ніткаю.

Ён потым скажа,
                           чыё
жыццёвае прадзіва.
Добра, калі –
                    тваё!
А калі –
            украдзенае?..