* * *

Чалавеку часам балюча,
чалавека нехта абразіў:
кінуў словы, нібы калючкі,
і памеркла сонца адразу.

Чорным цяжарам крыўды-напасці
зло прыціснула лёс чалавечы.
Ты не дай ЧАЛАВЕКУ ўпасці –
на твае абапрэцца хай плечы.