ТВАЁ ІМЯ


Нясмела на світанні першы промень
у ліст мядзяны ценькнуу вастрыём,
і мне пачулася ў чароўным тонкім звоне -
імя тваё.

Шчыруе ранак, зухаваты, босы,
за песняй песню разам з салаўём
і сыпле ў травы звонкія і росы -
імя тваё.

Спакой павольнаю хадою крочыць
у сон прыцішаных бярозавых гаёў…
і ў гэтай водарнай здаровай ночы -
імя тваё.

Нектар п’янкі струменіцца ў келіх
за кропелькаю кропля - да краёў!
Я п’ю шчаслівы, разам з лёгкім хмелем -
імя тваё.

За словамі прызнання, за радкамі
той песні, што з табою мы пяём;
у маім быцці, і ў небыцці таксама -
імя тваё.