ІМГНЕННЕ

Спадніцу вецер-зух кране –
твае цалуе ногі...
Там, дзе стаіш ты, бачна мне,
успыхнуў край дарогі,

і бляскам радасным святло
ад россыпу пясчынак
на басаножкі льецца.
Шклом
Твой ловіць стан вітрына.

А ў ёй якіх толькі няма
Памадаў і бялілаў!
Табе насустрач мкне гурма
пухнаценькага мыла.

Ты – мрояў светлых валадар,
усё ў тваім палоне.
Пунцова-сарамлівы шар
хлапчук пусціў з далоняў.

Бабуля крок спыніла свой:
была красуняй-кветкай...
Светлавалосай, мабыць...
Ёй
юнацтва – згадкай светлай.

Гандляр газетамі, які
ўсе войны знаў і святы,
дыханне сцішыў, з-пад рукі
ўглядаецца напята.

А вецер – шаляніца той,
ад радасці заззяў аж
ды знік нішком сярод кустоў
з семкаю-разявай.