ЛЕТА

Мякка сцеле луг шырокі
нам у ногі травы, кветкі...
Рэчка - раптам!
                            Мы і лодка.
У вачах тваіх аблокі
расцвілі святлом прыветным.

Хвалі рэчкі з берагамі
перашэптвацца ціха.
А над лодкаю, над намі
белым ветразем кругамі
ў вышыні плыве бусліха.