ГАЛАСЫ ЗАКАХАНЫХ

Вечаровай часiнай, бывала,
ты дахаты iдзеш памалу
i пачуеш неспадзявана:
цiхiм шэптам гучаць ля паркана
галасы закаханых.

Сам сабе
ўсмiхнешся задумна,
не то радасна, не то сумна,
хоць звiняць так замiлавана
i даюцца не для абраных
галасы закаханых -

усё ж зайздросна парой бывае,
быццам нечага не хапае.
Хай адкрыюць той свет непазнаны,
дзе шляхi нашы скрыжаваны,
галасы закаханых.

Хай уселяць у серца бомы,
для душы хай сыграюць знаёмы
той напе
ў, што з кахання сатканы,
што з расiнак iскрыстых сабраны, -
галасы закаханых.

Я хачу, я так моцна жадаю:
няхай кожны з вас пакахае
i парою, такой палымянай,
загавораць усхвалявана
галасы закаханых.

Сёння я сярод вас як ро
ўны
ў свет кахання iду чароўны...
Дык няхай жа не
ўтаймавана
з веку
ў век гучаць несцiхана
галасы закаханых!