* * *

Снег на вуліцы і ў душы
замятае сцяжынкі ўсе...
Ты самоту-адчай заглушы,
хай надзея ўзрасце пакрысе.

Хай забудзецца прышлае зло,
хай сплыве, як расталы снег.
А пакуль няхай шчасця святло
грэе нас на яве – не ў сне.