ШЧАСЦЕ

За адно, за вечнае імгненне
я не пашкадую і жыцця:
у калысцы сонцавы праменні
ловіць ручаняткамі дзіця.

Мне здаецца, гэта песня шчасця,
сонечнага ласкавасць цяпла.
І ніхто не мае права ўкрасці
ўсмешкі, што на вуснах расцвіла.