ЛІСТ

Зайздрошчу я лістам сваім,
якія шлю табе насустрач,–
яны спаткаюцца з табой
хутчэй, чым я.
А слоў баюся – гэта таямніца:
што прачытаеш ты, акром таго,
што сэрцам я
хацеў сказаць?
А літарынку кожную аблашчу,
бо, як цяпельца, кожная асобна
тваім вачам
аддасць цяпло
вачэй маіх.