* * *

Калі здарожышся і ўпотай
не зажадаеш сцежак новых,
калі асядзе сум-самота
на скронях фарбаю жыццёвай,
калі надумаеш на потым
адкласці спраў сваіх аснову,–
табе дасць сілы для палёту
сяброў тваіх жывое слова!