Стомлены і целам, і душою
ў гэтай мітусні людской і тлуме
прагну я хоць крышачку спакою
для маіх незразумелых думак.
Мы заблыталіся ў нудных спрэчках,
у размовах, у даведках, дагаворах...
Сэрца сціхне...
толькі крыкам нейчым
будзем спынены і мы, як прыгаворам.