* * *

Слязінка горкая,
слязінка чыстая,
бы роска, высахла...
Як ціха ў хаце...
і толькі наміткаю
празрыстаю
звільжэлі вочы:
спявае маці.
Паціху словы,
як за кудзеляю
льняную нітку
снуе ў руках,
ідуць ад сэрца
жывой надзеяй:
ёсць нараджэнне!
Будзе – працяг!