НАВАЛЬНІЦА

Мабыць, сёння перад вячэрай
моцна Зеўса аблаяла Гера...
Не сцярпеў громавержац абразы,
чыгунком аб падлогу ударыў,
кінуў поглядам – і адразу
гром з маланкай абрынулі хмары.
Мабыць, бойка была між багамі:
тупацелі абое нагамі.
Выганяў, можа, жонку з кватэры
ці парваў дарагую спадніцу,
бо слязьмі залівалася Гера...
Не было йшчэ такой навальніцы.