ГОРАД

Дождж сціх.
                Прашапацелі здружана,
цяплом упалі на лісцё і глебу
празрыста-зіхаткія валаконцы.

А на асфальце дажджавая лужына –
сінеча перакуленага неба,
здзіўленне свежавымытага сонца.