* * *

Я сяджу ля акна нерухома,
верставыя слупы лічу...
Колькі вёрст у жыцці – невядома,
ды за кожную з іх я плачý.

Вёрсты, вёрсты...
                        Колькі вас ззаду?
А наперадзе колькі яшчэ?
Стукне думка: вазьму і прысяду,
нікуды ж жыццё не ўцячэ.

Мо прысесці... ды не, не згаджуся
прыпыніцца й на пяць хвілін...
А прысяду, то застануся
на жыццёвым прыпынку адзін.