У тым краі, з якім пупавінай
моцна звязаны з нараджэння,
не хачу быць зязюляй хвіліннай
без нашчадкаў майго пакалення.
І ніколі сюды на дзень я
ці на два не прыйду – паверце!
У мяне ёсць вырай надзейны
ад пачатку да самай смерці.
Родны край мой!
Радзіма-маці!
У паклоне нізкім хілюся
і жыццём прысягаю:
спяваць мне
песню вернасці Беларусі!